Мінскую “сцяну Цоя” плануюць паставіць непадалёк ад яе ранейшага месца
Пра гэта ў размове з Еўрарадыё паведаміла начальнік аддзела культуры Цэнтральнага раёна сталіцы Святлана Яцэвіч. “Яна застанецца адназначна ў Цэнтральным раёне. Іншае пытанне: дзе? Ставіць яе трэба недзе ў цэнтры, дзе яна прыблізна стаяла раней. Я думаю, недзе ў раёне “Журавінкі”, бліжэй да набярэжнай. Хутчэй за ўсё. Але пакуль гэтае пытанне не вырашана”.
Святлана Яцэвіч адзначыла, што пакуль нічога канкрэтнага па тэрмінах і дакладным месцы ўстаноўкі “сцяны Цоя” не вядома. Спачатку ўсё неабходна зацвердзіць у Мінгарвыканкаме.
Святлана Яцэвіч адзначыла, што пакуль нічога канкрэтнага па тэрмінах і дакладным месцы ўстаноўкі “сцяны Цоя” не вядома. Спачатку ўсё неабходна зацвердзіць у Мінгарвыканкаме.