Мінсяльгасхарч: "Малочны" канфлікт закончыцца на працягу тыдня

Праблема з пастаўкамі беларускай малочнай прадукцыі на тэрыторыю Расіі вырашыцца на працягу тыдня. Такое меркаванне выказаў памочнік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Казімір Раманоўскі. На працягу двух дзён Беларусь возьме усе ўзоры, пасля чаго яны будуць адпраўленыя ў лабараторыі Расспажыўнагляду, інфармуе БЕЛТА.

Пасля таго як у Расіі быў уведзены тэхнічны рэгламент на малако, пачалася перарэгістрацыя. І частка беларускай прадукцыі праходзіла тэсты ў лабараторыі Расспажыўнагляду, а частка — у лабараторыях іншых ведамстваў, вынікі якіх сёння не прызнаюцца.

Дарэчы, за год у Расію экспартуецца на $1 млрд беларускіх малочных прадуктаў.