Мінтранс пакуль не вырашыў, ці для ўсіх школьнікаў бясплатны праезд

Пра гэта Еўрарадыё паінфармавала прэс-сакратарка Мінтрансу Алена Саланенка. Па яе словах, такое рашэнне, верагодна, будзе прынятае да вечара 10 снежня:

Саланенка: "Ведаеце, я пакуль нічога не магу сказаць. Прэзідэнт даў даручэнне кіраўніцтву распрацаваць дакумент, які б рэгламентаваў гэта. Ведаю, што над гэтым працуюць, а калі будзе прынятае рашэнне – сказаць пакуль не магу".

Нагадаем, што з 7 снежня “Мінсктранс” зрабіў праезд у Мінску для школьнікаў бясплатным. Мяркуецца, што ў старшакласнікаў кантралёры будуць правяраць наяўнасць даведкі са школы або вучнёўскі дзённік, каб адрозніць школьніка ад студэнта.