"Мінёрам" кінатэатра ў Баранавічах аказаўся вясковец з-пад Дзяржынска
Учора каля 17-й гадзіны ён падышоў да касіркі кінатэатра "Кастрычнік" і сказаў, што "будзе выбух". Жанчына патэлефанавала ў міліцыю.
З "Кастрычніка" неадкладна эвакуявалі людзей — каля 200 чалавек, а бліжэйшую тэрыторыю ачапілі. Для праверкі спатрэбілася амаль дзве гадзіны, аднак ніякага выбуховага прыстасавання не знайшлі.
24-гадовага п'янага зламысніка неўзабаве затрымалі. Ім аказаўся беспрацоўны жыхар вёскі Навінка Дзяржынскага раёна. Праводзіцца праверка, інфармуе "Интерфакс-Запад".

Фота — intex-press.by