Мінюст Беларусі рыхтуе пазоў у міжнародны суд у справе страйку ў Польшчы
Пазоў у міжнародныя судовыя інстанцыі ў сувязі са страйкам польскіх мытнікаў рыхтуе Міністэрства юстыцыі Беларусі. Як паведамляецца, з-за страйку ўзнікла крызісная сітуацыя ў пунктах
пропуску з Беларуссю, нашая дзяржава панесла страты ў памеры дзесяткаў
мільёнаў долараў.
У Мінюсце адзначаюць, што страйк нанёс не толькі значныя эканамічныя страты Беларусі, але і істотна абмежаваў сацыяльныя і іншыя правы грамадзян, якія суткамі знаходзяцца ў чэргах на мяжы.
Акрамя таго, былі парушаныя міжнародныя дамоўленасці ў справе функцыянавання памежных пераходаў.
Інтэрфакс