Мінюст Беларусі ў 2008 годзе ануляваў ліцэнзіі 7 рыэлтарскіх арганізацый
Органы юстыцыі Беларусі ў 2008 годзе праверылі дзейнасць 77 рыэлтарскіх арганізацый. Па выніках праверак анулявана 7 ліцэнзій на аказанне рыэлтарскіх паслуг. Акрамя таго, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя 48 кіраўнікоў рыэлтарскіх арганізацый. Як паведаміў міністр юстыцыі Віктар Галаванаў, вынесена 58 загадаў аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў, анулявана 15 пасведчанняў аб атэстацыі рыэлтара.
БЕЛТА
БЕЛТА