Мінюст Расіі не хоча адмяняць мыты на нафту для Беларусі
Рашэнне Эканамічнага суда СНД, каб Расія не брала пошліну з нафтапрадуктаў, якія пастаўляюцца ў Беларусь, носіць рэкамендацыйны характар. Пра гэта 11 кастрычніка заявіў намеснік міністра юстыцыі Расіі Васіль Ліхачоў, паведамляе РІА "Новости". Нагадаем, Эканамічны суд СНД прапанаваў урадам Беларусі і Расіі вызваліць расійскія нафтапрадукты, якія ідуць у Беларусь, ад мытных пошлін аж да заканчэня судовага працэсу.
Па словах расійскага чыноўніка, гаворка ідзе пра чыста тэхнічную пазіцыю эканамічнага суда, а не абавязковае рашэнне. Ліхачоў таксама паведаміў, што, па падліках расійскіх эканамістаў, у 2007—2009 гадах, калі мыта не спаганялася, расійскі бюджэт недаатрымаў 1 млрд долараў.
Па просьбе расійскага боку ў слуханнях па справе абвешчаны перапынак да 19 студзеня 2011 года.