Мінюст згодны ўдасканаліць сістэму мер крымінальнай адказнасці

Праект канцэпцыі ўдасканалення сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку выканання крымінальных пакаранняў, падрыхтаваны Генеральнай пракуратурай, падтрыманы Міністэрствам юстыцыі. Як паведамляе афіцыйны інтэрнет-сайт Мінюста, дагэтуль маюць месца сітуацыі, калі пакаранні за асобныя злачынствы па сваёй цяжкасці яўна несувымерныя з самімі злачынствам. Напрыклад, за нанясенне нават нязначнага (у памеры некалькіх дзесяткаў тысяч рублёў) урону прызначаецца пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.

Праект канцэпцыі прадугледжвае рэфармаванне сістэмы мер крымінальнай адказнасці і парадку выканання пакаранняў. Плануецца аптымізаваць памеры пакаранняў у залежнасці ад ступені цяжару ўчыненага. Пры гэтым прадугледжваецца арыентавацца на шырокае выкарыстанне матэрыяльнага карнага ўздзеяння.