Мірны і Азаранка згулялі разам на “Уімблдоне” і прайгралі ў першым крузе
Максім Мірны і Вікторыя Азаранка выбылі з барацьбы ў змешаным разрадзе Уімблдонскага тэніснага турніру. У першым крузе спаборніцтваў беларусы саступілі дуэту Уэслі Мудзі з
Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Веры Душэвінай з Расіі — 6:7, 3:6.
Такім чынам на «Уімблдоне» працягвае барацьбу толькі адна Азаранка, якая разам з расіянкай Ганнай Чакветадзэ правядзе матч другога круга парнага разраду супраць расіянак Марыі Кірыленкі і Алены Веснінай.
БелаПАН