Мірны і Азаранка згуляюць у фінале US Open у змешаным разрадзе

Максім Мірны і Вікторыя Азаранка згуляюць у фінале адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў змешаным разрадзе. Учора ў паўфінале беларуская пара выйграла ў "пасеяных" пад трэцім нумарам Цзы Янь (Кітай) і Марка Ноўлза (Багамскія астравы) з лікам 7:6 (7:5), 6:4.

У фінальным матчы Мірны і Азаранка сустрэнуцца з амерыканкай Меган Шонэсі і індыйцам Леандэрам Паесам. Нагадаем, сёлета ў студзені Мірны і Азаранка дайшлі да фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі — яшчэ аднаго турніру серыі "Вялікага шлема".

БелаПАН