Мірны і Бхупаці прайгралі фінал турніру ў Монтэ-Карла з-за траўмы індыйца
Тэнісісты Максім Мірны і Махеш Бхупаці не здолелі выйграць тэнісны турнір серыі "Мастэрс" у Монтэ-Карла з прызавым фондам 2, 543 млн еўра. 18 красавіка ў фінале яны гулялі супраць лідэраў мужчынскага парнага тэніса - канадца Дэніела Нестара і серба Ненада Зімонджыча. Пры ліку 3:6, 0:2 беларус і індыец адмовіліся ад барацьбы з-за траўмы левай нагі ў Бхупаці. Да гэтага часу сапернікі знаходзіліся на корце 44 хвіліны, паведамляе БелаПАН.