Мірны і Бхупаці прайгралі ў фінале тэніснага турніру ў Лондане

Максім Мірны і Махеш Бхупаці не змаглі выйграць фінал выніковага тэніснага турніру ў Лондане. Прызавы фонд спаборніцтваў складаў каля 3,5 мільёнаў долараў ЗША. 28 лістапада беларуска-індыйскі дуэт з лікам 6:7 (8:10), 4:6 прайграў канадцу Дэніэлу Нестару і сербу Ненаду Жымонджычу, інфармуе БелаПАН.

Гэтыя сапернікі ўжо сустракаліся 24 лістапада на групавой стадыі турніру. Мацнейшымі тады былі таксама Нестар і Жымонджыч — 7:6 (7:5), 7:6 (7:1).

Чакаецца, што ў наступным годзе 33-гадовы Мірны і 38-гадовы Нестар будуць выступаць разам.