Мірны і Бхупаці вышлі ў 1/2 турніра серыі Masters у Монтэ-Карла

Максім Мірны (18 месца ў парным рэйтынгу) і Махеш Бхупаці (7) вышлі ў паўфінал тэніснага турніра серыі Masters у Монтэ-Карла. Прызавы фонд турніра складае 2 мільёна 543 тысячы 750 еўра. 16 красавіка "пасеяныя" пад пятым нумарам беларус і індыец з лікам 3:6, 6:3, 11:9 (тай-брэйк) выйгралі ў трэцім крузе ў другой пары турніра, братоў Браянаў з ЗША.

Наступнымі супернікамі Мірнага і Бхупаці будуць швед Сімон Аспелін (10) і аўстраліец Пол Хэнлі (20), якія маюць сёмы нумар "пасеву", паведамляе БелаПАН.