Мірны і Бхупаці выйгралі турнір серыі "Мастэрс" у Парыжы
Максім Мірны і Махеш Бхупаці выйгралі тэнісны турнір серыі "Мастэрс" у Парыжы з прызавым фондам 2,75 млн еўра.
14 лістапада ў вырашальным матчы беларуска-індыйская пара з лікам 7:5, 7:5 выйграла ў Марка Ноўлза з Багамскіх астравоў і ізраільцяніна Эндзі Рама — леташняга партнёра Мірнага.
У паўфінале Мірны і Бхупаці перамаглі восьмую пару турніру - чэха Францішака Чэрмака і славака Міхала Мерцінака — 6:3, 6:3.
Для 33-гадовага Мірнага гэта першы тытул у гэтым сезоне і 37-ы ў кар'еры парнага гульца, адзначае БелаПАН.
21 лістапада гульцы стартуюць на выніковым турніры ў Лондане.