Мірны і Гаварцова прайгралі свае стартавыя матчы на Алімпіядзе

Максім Мірны і Вольга Гаварцова прайгралі свае стартавыя матчы на Алімпіядзе ў Пекіне. У 1/32 фінала яны саступілі сваім супернікам з аднолькавым лікам - 3:6, 1:6. Мірны, які займае 373-е месца ў рэйтынгу і атрымаў на спаборніцтвы ў адзіночным разрадзе спецыяльнае запрашэнне ("дзікую карту"), прайграў немцу Нікаласу Кіферу (21-я пазіцыя ў рэйтынгу), а Гаварцова (48-е месца) саступіла чацвёртай ракетцы свету Серэне Уільямс з ЗША.
БелаПАН