Мірны і Мюрэй выйшлі ў фінал парнага разраду тэніснага турніра ў ЗША

Беларус Максім Мірны і брытанец Джэймі Мюрэй выйшлі ў фінал парнага разраду тэніснага турніра Сусветнай тэніснай асацыяцыі ў ЗША.
У паядынку ½ фінала яны выйгралі ў аўстралійца Стэфена Хуса і амерыканца Алекса Кузняцова з лікам 7:5, 6:1. У фінале Мірны і Мюрэй сустрэнуцца з першай парай свету – братамі Браянамі.

Прессбол