Мірны пагоршыў свае пазіцыі рэйтынгах, а Азаранка захавала

Максім Мірны пагоршыў свае пазіцыі ў рэйтынгах Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў, якія былі апублікаваныя напярэдадні.  У рэйтынгах гульцоў, якія выступаюць у адзіночным разрадзе, Мірны апусціўся з 204-га на 206-е месца, а ў рэтынгу парных гульцоў - з 19-га на 20-е.

У адзіночным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі Вікторыя Азаранка засталася на 28-й пазіцыі, Вольга Гаварцова - на 41-й, Таццяна Пучак - на 118-й. У парным рэтынгу Азаранка захавала 20-е месца, Пучак - 30-е.

БелаПАН