Мірны вярнуўся ў дваццатку наймацнейшых тэнісістаў у парным разрадзе
Перамога на турніры ў Фларыдзе палепшыла пазіцыі беларуса Максіма Мірнага ў рэйтынгу тэнісістаў, якія выступаюць у парным разрадзе. З 18 лютага ён займае 20-е месца, перамясціўшыся на адну прыступку ўгару.
Дваццатку наймацнейшых Мірны пакінуў 28 студзеня. У адзіночным разрадзе Мірны падняўся з 214-га на 209-е месца. Кацярына Дзегалевіч і Вольга Гаварцова, якія дайшлі да паўфінала на буйным турніры ў бельгійскім Антвэрпэне, перамясціліся на рэкордныя для сябе пазіцыі ў жаночым парным рэйтынгу.
Дзегалевіч паднялася са 108-га на 89-е месца, а Гаварцова — з 231-га на 141-е. Вікторыя Азаранка засталася на 19-м месцы, Таццяна Пучак паднялася з 31-га на 20-е. У адзіночным разрадзе Азаранка перамясцілася з 25-га на 24-е, Гаварцова — з 48-га на 50-е, Пучак — са 102-га на 107-е месца.
БелаПАН