Мірон правёў акцыю ў гонар беларускай мовы і нацыянальнай сімволікі
Чарговую акцыю правёў у Віцебску змагар Мірон. Ён вывесіў на даху 16-павярховага дома, аднаго з самых высокіх будынкаў у горадзе, бел-чырвона-белы сцяг. Паводле звестак віцебскага актывіста Барыса Хамайды, да сцяга
традыцыйна была прымацаваная запіска. У ёй Мірон паведамляе, што правёў
акцыю з нагоды ўгодкаў рэферэндума 1995 года, калі ў Беларусі была
зменена дзяржаўная сімволіка.
Таксама легендарны змагар піша, што "беларуская мова жыла, жыве і будзе жыць вечна", як і нацыянальныя сімвалы - бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".
БелаПАН
Таксама легендарны змагар піша, што "беларуская мова жыла, жыве і будзе жыць вечна", як і нацыянальныя сімвалы - бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".
БелаПАН