Мірон узняў чарговы бел-чырвона-белы сцяг у Віцебску
Чарговы сцяг бел‑чырвона‑белага марафона быў вывешаны ўчора вечарам у Віцебску на жылым доме па вуліцы імя Герцэна. Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебску", мясцоваму дзеячу Барысу
Хамайдзе стала вядома, што да сцяга была прымацаваная цыдулка:
"Гонар і пашана мужнай палітычнай дзяячцы Беларускай Народнай Рэспублікі Палуце Бадуновай. Менавіта яе подпісы стаяць пад другой і трэцяй устаўнымі граматамі. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон!".
Нагадаем, што змагар Мірон серыяй вывешаных бел-чырвона-белых сцянрў адзначае 90-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі.