Мірон вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у гонар старшыні Рады БНР

Легендарны Мірон працягвае “Бел-чырвона-белы марафон” да 90-х угодкаў БНР. Чарговы нацыянальны сцяг залунаў над Віцебскам увечары 21-га сакавіка. Ён быў прымацаваны на даху пяціпавярховага будынка на праспекце Чарняхоўскага. Паводле віцебскага апазіцыянера Барыса Хамайды, які даведаўся пра чарговы ўчынак Мірона з вартых даверу крыніц, да сцяга была прымацаваная цыдулка наступнага зместу:

“Віншую з найвялікшым святам старшыню Рады Беларускай Народнай Рэспублікі легендарную Івонку Сурвілу! Мы яшчэ сустрэнемся ў вольнай Беларусі! Жыве Беларусь! Жыве вечна! З павагай, Мірон”.

Радыё Свабода