Мірон вывесіў нацыянальны сцяг у гонар дзеяча БНР Вацлава Ластоўскага

Чарговую акцыю правёў у Віцебску няўлоўны змагар Мірон. Бел-чырвона-белы сцяг быў вывешаны ўчора ўвечары на даху трохпавярховага дома па вуліцы Герцэна. Традыцыйна да яго было прымацаванае пасланне Мірона: "Гонар і павага палітычнаму дзеячу Беларускай Народнай Рэспублікі і выдатнаму навукоўцу Вацлаву Ластоўскаму. Слава героям БНР! Жыве Беларусь! Мірон".

Нагадаем, папярэдняя акцыя змагара адбылася ў Віцебску 26 лютага. Тады нацыянальны сцяг з'явіўся на даху дома насупраць будынка раённага суда. Мірон паведаміў, што вывесіў яго ў гонар прэм'ер-міністра БНР Антона Луцкевіча. У студзені такім чынам быў ушанаваны і першы прэм'ер БНР Язэп Варонка.

Нагадаем, сёлета адзначаюцца 90-я ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці БНР. З гэтай нагоды Мірон абяцае да 25 сакавіка правесці яшчэ некалькі акцый у гонар яе дзеячоў.

Адзначым, што змагар Мірон і яго група, працягваюць дзейнічаць у Віцебску і на Віцебшчыне ад 1995 года. Яны вывешваюць у цяжкадаступных месцах нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі. Міліцыя не можа натрапіцьна след канспірацыйнікаў.

БелаПАН