"Міс Грудзі Беларусь-2010" трапіла ў дзве ініцыятыўныя групы па зборы подпісаў

"Міс Грудзі Беларусь-2010" 23-гадовая мінская настаўніца Кацярына Нікандрава аказалася ў дзвюх ініцыятыўных групах па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.  Нагадаем, конкурс прайшоў у пачатку верасня ў адным з мінскіх клубаў і Нікандрава там была па-за канкурэнцыяй. Цяпер жа, як сведчыць сайт ЦВК, у спісе ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука пад нумарам 887 пазначаная Нікандрава Кацярына Ігараўна, яна ж ёсць пад нумарам 1623 і ў спісе ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева.





Фота — kp.by