Мішэль Плаціні прывёз Залаты Сертыфікат для мініфутбольнага клуба “Аматар"

Прэзідэнт УЕФА Мішэль Плаціні ўручыў Залаты Сертыфікат прэзідэнту брэсцкага мініфутбольнага клуба “Аматар” Уладзіміру Люкевічу. Сертыфікат сведчыць, што “Аматар” лепшы ў Еўропе клуб масавага футбола. Спадар Люкевіч распавёў Еўрарадыё, што ў клуба ёсць пэўныя праблемы з матэрыяльнай базай. Пакуль лепшы еўрапейскі клуб масавага футболу цалкам сядзіць на арэндзе.

Люкевіч адзначыў, што ў Брэсце бейсбольнаму клубу за сем гадоў працы пабудавалі стадыён. “Аматару” ж у наступным годзе будзе дваццаць гадоў. І ён мае большыя падставы, каб займець нарэшце ўласныя пляцоўкі, лічыць прэзідэнт клуба.