Місія МВФ пачынае 2-і раўнд перамоваў з уладамі Беларусі пра стабкрэдыт
Місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) правядзе з 15 па 19 снежня 2008 года другі этап перамоваў з уладамі Беларусі. Яны будуць тычыцца выдачы нашай краіне крэдыту stand-by на 2 млрд долараў. Першы этап перамоваў пра выдачу крэдыту місія МВФ правяла з 27 кастрычніка па 22 лістапада. Цяпер, як і ў першым раўндзе перамоваў, місію ўзначальвае пастаянны прадстаўнік МВФ у Расіі Невен Матэс. Асноўны кадравы склад місіі таксама не змяніўся.
Беларусь звярнулася ў МВФ па стабкрэдыт у сярэдзіне кастрычніка 2008 года. Афіцыйны Мінск тлумачыў гэта неабходнасцю стварыць "падушку" бяспекі для стрымання наступстваў сусветнага фінансавага крызісу на эканоміку і фінансавую сістэму краіны.
Між тым, МВФ увязвае выдачу стабкрэдыту з выкананнем уладамі Беларусі шэрагу рэкамендацый, накіраваных на стабілізацыю аплатнага балансу і бюджэту. У прыватнасці, як паведамляе "Інтэрфакс", МВФ рэкамендуе правесці ў кароткія тэрміны дэвальвацыю беларускага рубля на 10-20% і знізіць выдаткі бюджэту на рост заробку.