Міжнародная аўтатраса Брэст-Масква стане запасным аэрадромам
Запасным аэрадромам стане міжнародная аўтатраса Брэст-Масква. У нашай краіне працягваюцца комплексныя аператыўныя вучэнні "Восень-2008". Сёння ў вучэбным цэнтры Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны "Даманава" ў Брэсцкай вобласці ўпершыню адначасова будуць задзейнічаныя сухапутныя войскі, авіяцыя, СПА і новы, нядаўна створаны род войскаў - сілы спецыяльных аперацый. Як паведамляе тэлеканал СТВ, падчас вучэнняў будуць актыўна выкарыстоўвацца не толькі вайсковыя аб'екты.
Нагадаем, што сёння за вучэннямі будзе сачыць кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, што сёння за вучэннямі будзе сачыць кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.