Міжнародны назіральнік затрыманы на акцыі салідарнасці

Сёння ў часе акцыі салідарнасці з тымі, хто знаходзіцца пад арыштам у СІЗА КДБ, якая праходзіла ля будынка КДБ у Мінску, па некаторых звестках, было затрымана больш за 20 чалавек.  Сярод затрыманых — памочнік кіраўніка Міжнароднай назіральнай Місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі Міхаіл Каменеў.

Каменеў рабіў маніторынг выканання права грамадзянаў на свабоду сходаў.

Затрыманыя дастаўленыя ў РУЎС Цэнтральнага раёна Мінска.