Міжнародны сплаў байдарачнікаў пройдзе па Аўгустоўскім канале

Традыцыйны міжнародны сплаў байдарачнікаў пройдзе па беларускай частцы Аўгустоўскага канала 2-3 траўня. Сплаў Аўгустоў-Гродна-Друскінінкай ладзіцца ўжо ў 9-ы раз. Яго арганізатарам выступае клуб воднага турызму горада Аўгустоў (Польшча). З беларускага боку сплаў падтрымліваецца прадстаўнікамі турфірмы "Нёмнава-тур", інструктар якой таксама ўдзельнічае ў сплаве.

Водны паход па беларускай частцы канала і Нёмана для 30 польскіх турыстаў-байдарачнікаў пачынаецца з памежнага пераходу Рудаўка-Лясная (на шлюзе Кужанец), дзе да іх далучацца беларусы. На начлег турысты спыняюцца поруч вёскі Нёмнава, а 3 траўня яны адпраўляюцца па Нёмане ў Літву. Працягласць беларускай часткі шляху складае каля 50 км.

БЕЛТА