Міжнародны турнір па настольным тэнісе адкрыўся ў Магілёве
У Магілёве адкрыўся Міжнародны турнір па настольным тэнісе. Ён будзе праходзіць на працягу чатырох дзён. У камандных спаборніцтвах прымаюць удзел зборныя каманды Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы. А ў апошнія два дні спаборніцтваў — асабістае першынство. Пераможцы будуць узнагароджаныя кубкамі, дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
"Інтэрфакс"
"Інтэрфакс"