Міжнародны валютны фонд дае Ўкраіне пазыку ў памеры 16,4 млрд долараў
Пазыку ў памеры 16,4 млрд долараў дае Ўкраіне Міжнародны валютны фонд. Учора ён зацвердзіў новую праграму крэдытнай падтрымкі Ўкраіны. Праграма разлічаная на два гады, аднак чвэрць сумы ўкраінскі ўрад атрымае ўжо ў самы бліжэйшы час.
МВФ адзначае, што галоўная мэта выдзялення грошай - дапамагчы Кіеву "аднавіць фінансавую і эканамічную стабільнасць і ўмацаваць давер". Пытанне з выдзяленнем крэдыту было вырашанае пасля таго, як украінскі парламент прыняў пакет антыкрызісных захадаў, унесены прэзідэнтам Віктарам Юшчанкам, адзначае УНІАН.
Нагадаем, на атрыманне крэдыта ад МВФ у памеры 2 млрд долараў спадзяецца і ўрад Беларусі.