Міжнародныя прафсаюзы заступіліся за беларускіх калегаў

Зварот падпісаны генеральным сакратаром МКП. Шаранам Бароў і генеральным сакратаром Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў Джонам Монксам.

У дакуменце адзначаецца, што ў часе пратэстных акцыяў 19 снежня затрыманыя і асуджаныя на розныя тэрміны зняволення некалькі прафсаюзных актывістаў. Гэта старшыня Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіл Кавалькоў, сябра гэтага прафсаюза Аляксей Коўтун, сябра Свабоднага прафсаюза металістаў Уладзімір Сяргееў і сябра Беларускага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандр Тысевіч.

Міжнародны прафсаюзны рух уважліва сочыць за выкананнем Беларуссю рэкамендацыяў Камісіі па расследаванні Міжнароднай арганізацыі працы. У тым ліку і тых, што патрабуюць змянення заканадаўства аб калектыўных дзеяннях і забеспячэнні свабоды сходаў. “Апошнія падзеі яўна прадэманстравалі адваротнае”, — адзначаецца ў звароце.