Міжнародныя праваабронцы крытыкуюць скасаванне мандатаў спецдакладчыкаў д
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць рашэнне Савета ААН па правах чалавека аб скасаванні мандатаў спецдакладчыкаў для Беларусі і Кубы. “Freedom house” заявіла, што “рашэнне членаў савета скасаваць магчымасць пільна сачыць за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі і на Кубе – дзвюх краінах з найбольш рэпрэсіўнымі рэжымамі ў свеце – з’яўляецца недасягальным. Гэта галоўны ўдар па здольнасці Савета кантраляваць сістэматычныя злоўжыванні правамі чалавека ў гэтых краінах”.
“Рэпарцёры бяз межаў” расцэнваюць скасаванне мандата спецдакладчыка для Беларусі як “парадаксальную сітуацыю, якая паказвае, наколькі цяжка працаваць сапраўдным абаронцам правоў чалавека ўнутры Савета”.
Арганізацыя нагадвае, што менавіта Беларусь у траўні гэтага году не была выбараная членам Савета з-за шматлікіх парушэнняў правоў чалавека, паведалмяе “Белапан”.