Многія немкі, якія нарадзіліся сёлета, дажывуць да 100 гадоў
Кожная чацвёртая нямецкая дзяўчынка, народжаная ў 2010 г., зможа пражыць 10 гадоў у XXII стагоддзі. Праз 50 гадоў колькасць жанчын у Нямеччыне, які дажывуць да свайго стогадовага юбілею, павялічыцца ў 20 разоў. Да такой высновы дашлі дэмографы Кёльнскага ўніверсітэта. Сярэдняя працягласць жыцця дзяўчынак, народжаных у бягучым, 2010 годзе складзе 93 гады. У хлопчыкаў гэты паказчык некалькі ніжэй - 88 гадоў, адзначае "Нямецкая хваля".
Нямеччына ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі сутыкнецца з вострай праблемай старэння насельніцтва. "Хутчэй за ўсё, мы будзем проста даўжэй працаваць", - лічыць дэмограф Экарт Бомсдорф.
Нямеччына ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі сутыкнецца з вострай праблемай старэння насельніцтва. "Хутчэй за ўсё, мы будзем проста даўжэй працаваць", - лічыць дэмограф Экарт Бомсдорф.