МНС пад Гомелем ратуе расійскую фуру з беларускім малаком
Расійскую фуру з 20 тонамі беларускага малака ратуюць супрацоўнікі гомельскай філіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яна ехала з Брэста ў Саратаў і на 13-м кіламетры трасы Гомель-Кобрын
сышла з шашы і патрапіла ў балота, дзе загразла пад вуглом 30-40
градусаў. Выцягнуць фуру не атрымліваецца з-за таго, што яна "вельмі
доўгая, і вельмі цяжкая", кажуць выратавальнікі.
Як інфармуе "Інтэрфакс", расіяне забаранілі разгружаць аўтамабіль, таму што давядзецца адключыць лядоўню і малако сапсуецца. Адзінае, што застаецца беларускім выратавальнікам - падтрымліваць фуру з дапамогай крана і пнеўмападушак. Яны чакаюць прыбыцця з Бранску грузавіка, у які будзе перагружанае малако.
Мяркуецца, што аварыя адбылася з-за таго, што кіроўца заснуў за рулём.