МНС прагназуе, што лёд на Бярэзіне ўскрыецца толькі да канца тыдня
Два чалавекі адселеныя ў Бабруйску з падтопленых падворкаў. Іх засялілі ў адзін з мясцовых гатэляў. Як паведамляюць выратавальнікі, за апошнія суткі ў выніку пад’ёма ўзроўню вады ў рэках Бабруйка і Любанка было падтоплена 122 прыватных падворкі і лецішчы. Тым часам Бярэзіна, прытокамі якой з’яўляюцца Бабруйка і Любанка, яшчэ знаходзіцца пад лёдам. Толькі яе частка вызвалілася з-пад лёдавага покрыва з прычыны пад’ёму ўзроўню вады. Мінусавыя начныя тэмпературы запавольваюць паводку, кажа першы намеснік кіраўніка Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Каваленка.
Андрэй Каваленка: “Пры пад’ёме вады ў Бярэзіне да 240 см адбываецца разліў. Калі ўзровень вады дасягне 290 см, падтапленне закране Цітаўку (раён Бабруйска). Зараз вада знаходзіцца на ўзроўні 185 см. Мяркую, што лёд на Бярэзіне ўскрыецца толькі да канца тыдня. Зараз яго таўшчыня дасягае 20 см”.