МНС Расіі разам з эколагамі даследавала ўзровень радыяцыі на Браншчыне
Узровень радыяцыі на суседняй з Беларуссю Браншчыне даследавала МНС Расіі. Выратавальнікі зрабілі гэта сумесна з прадстаўнікамі СМІ, экалагічнай арганізацыі "Грынпіс" і дэпутатаў рэгіянальнага парламента, якія заяўлялі пра магчымае пагаршэнне радыяцыйнай сітуацыі праз прыродныя пажары.
Як паведамляе РІА Новости, вынікі даследавання паказалі, што на тэрыторыях, забруджаных у выніку Чарнобыльскай катастрофы, ніякіх зменаў у радыяцыйным фоне няма. Дарэчы, на сённяшні дзень усе пажары на Браншчыне ўжо патушаныя.