МНС: З надыходам маразоў павялічваецца колькасць пажараў
Ратавальнікі з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях з надыходам маразоў фіксуюць павелічэнне колькасці пажараў у жылым сектары. Як патлумачыў Еўрарадыё прэс-сакратар міністэрства Віталь Навіцкі, адна з найчасцейшых прычын узгаранняў – паленне ў ложку. Віталь Навіцкі: “Ёсць агульная праблема, звязаная з тым, што пры значным паніжэнні тэмпературы павялічваецца колькасць пажараў у жылым сектары. Па рэгіёнах тут нельга адназначна рабіць нейкія высновы – можна па сацыяльных катэгорыях. Гэта не проста жылы сектар, а дамы людзей з гэтак званай групы рызыкі: адзінокія, пенсіянеры, беспрацоўныя і найчасцей тыя, хто злоўжывае алкаголем і маюць звычку палення”.
Пры гэтым, адзначае спецыяліст, калі ўлетку чалавека яшчэ можна пераканаць паліць на ганку, то ўзімку выходзіць на мароз з цыгарэтай ахвотнікаў значна менее.
Пры гэтым, адзначае спецыяліст, калі ўлетку чалавека яшчэ можна пераканаць паліць на ганку, то ўзімку выходзіць на мароз з цыгарэтай ахвотнікаў значна менее.