МНС змагаецца з пажарамі ў лясах і на тарфяніках Палесся
Яшчэ два ачагі ўзгарання знайшлі напярэдадні ўвечары ў Ганцавіцкім і Столінскім раёнах.
За апошнія суткі ў Беларусі ліквідавана 56 пажараў у прыродных экасістэмах. Патушана 12 лясных пажараў на агульнай плошчы 11,48 га, 20 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 4,52 га і 24 ўзгаранні травы і кустарнікаў на агульнай плошчы 13,62 га, паведамляе прэс-служба МНС.
Увечары 11 жніўня ліквідаваны лясны пажар каля вёскі Глушковічы Лельчыцкага раёна і тарфяны пажар каля вёскі Катловіца Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Працягваецца тушэнне тарфянога пажару каля вёскі Пясова Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, на ліквідацыю якога накіравалі сем адзінак тэхнікі і 21 спецыяліста.
Таксама ўчора ўвечары паступіла паведамленне пра ўзгаранне травы і хмызняку на плошчы 100 га ля вёскі Альманы Столінскага раёна. У той жа час загарэўся лес каля вёсцы Макава Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Фота з архіву