Моцны туман прывёў да затрымкі некалькіх рэйсаў у мінскіх аэрапортах
Моцны туман прывёў у суботу да затрымкі некалькіх рэйсаў у мінскіх аэрапортах. Як паведамляе БЕЛТА, у аэрапорце Мінск-1 быў адкладзены рэйс у Калінінград. У Нацыянальным аэрапорце Мінск праінфармавалі, што затрымак на вылет не было, але з-за моцнага тумана быў затрыманы рэйс авіякампаніі "Белавія" з Масквы.