Могільнік ядзерных адкідаў у Літве будуюць п'яныя працаўнікі
Будаўніцтва могільніка для адпрацаванага ядзернага паліва абрастае скандаламі. Працы моцна затрымліваюцца. Таксама высветлілася, што 10 будаўнікоў гэтага важнага аб'екта не могуць працаваць, бо іх затрымалі нецвярозымі каля будаўніцтва, паведамляе партал DELFI.
Масавае п'янства будаўнікоў магло б не раскрыцца. Аднак кіраўніка праекта будаўніцтва з кампаніі Nukem Technologies Томаса Піча паліцыянты злавілі за рулём у нецвярозым выглядзе.
Дарэчы, на месца будаўніцтва ядзернага могільніка толькі за апошнія тры месяцы спрабавалі трапіць 28 нецвярозых працаўнікоў. З іх прынамсі чацвёра былі замежнікамі.