Моладзь правяла ў Мінску акцыю супраць наркотыкаў
Акцыю супраць наркотыкаў правялі 11 снежня ў Мінску прадстаўнікі шэрагу маладзёжных дэмакратычных рухаў. Каля 10 прыхільнікаў кандыдатаў у прэзідэнты Рыгора Кастусёва і Віталя Рымашэўскага правялі "кантрольную закупку" насення опійнага маку ў адной з гандлёвых кропак Камароўскага рынку. Пасля гэтага актывісты запатрабавалі спыніць такі продаж, паведамляе БелаПАН. "Дзевяноста адсоткаў беларускіх наркаманаў — гэта спажыўцы менавіта такога прадукта", — кажа адзін з ініцыятараў акцыі Юрый Карэтнікаў. Актывісты збіралі подпісы за забарону продажу насення маку.