Моладзевая зборная Беларусі па хакеі датэрмінова выйграла турнір у Рызе
Моладзевая зборная Беларусі па хакеі выйграла турнір памяці Сяргея Жоўтака ў Рызе. Учора беларусы перамаглі латвійскіх аднагодкаў з лікам 5:3 (1:1, 1:0, 3:2) і датэрмінова занялі першае месца.
Прычым, за дзве хвіліны да фінальнай сірэны нашая зборная прайгравала з лікам 2:3. Але хлопцы здолелі закінуць тры шайбы і дамагчыся валявой перамогі.
Нагадаем, летась беларускія хакеісты таксама выйгралі рыжскі турнір. Сёння моладзевая зборная Беларусі згуляе з польскай камандай, якая ў першых турах пацярпела дзве паразы.
БЕЛТА