"Московский Комсомолец": у арганізацыі беспарадкаў прызналіся ілжэрасіяне
Дваіх абвінавачаных у арганізацыі беспарадкаў у Мінску — Максіма Брэуса і Аляксея Еўдакімава — паказалі па беларускім тэлебачанні. Яны распавядалі пра свой удзел у падзеях 19 снежня. Праблема, аднак, складаецца ў тым, што паказаных затрыманых не існуе. Сапраўдныя расіяне віны не прызнаюць і ў здымках не ўдзельнічалі, паведамляе "Московский Комсомолец". Два маладых чалавека прадстаўляюцца грамадзянамі Расіі і кажуць пра ўдзел у пагроме ў цэнтры Мінска адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў. Нехта "Максім Бреус" і "Аляксей Еўдакімаў", нібы змешчаныя цяпер у беларускіх засценках, засвяціліся ў прапагандысцкім фільме "Плошча. Жалезам па шкле".
Аднак двое затрыманых расіян, якім прад'яўлена абвінавачванне, — гэта Арцём Бреус і Іван Гапонаў.
Прадстаўнік пасольства Расіі у Беларусі Вадзім Гусеў падкрэсліў, што што ніякіх іншых расійскіх грамадзян па дадзенай справе не праходзіць. Па словах Гусева, Арцём і Іван па-ранейшаму настойваюць на сваёй абсалютнай невінаватасці і патрабуюць вызвалення. Удзела ў здымках фільма яны не прымалі.
"Атрымліваецца, тэлевізійшчыкі не проста пераблыталі прозвішчы, а заснялі падстаўных асоб", - прыходзіць да высновы журналіст "МК".