МТЗ-РІПА абраў 5 варыянтаў новай назвы, у лідэрах — “Партызан”
Сталічны футбольны клуб МТЗ-РІПА неўзабаве можа стаць “Спартаком”, “Арсеналам”, “МТЗ”, “Трактарам” ці “Партызанам”. Менавіта гэтыя 5 назваў былі абраныя кіраўніцтвам каманды з 50 дасланых варыянтаў.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў дырэктар клуба Людас Румбуціс.
Румбуціс: “Сярод прапанаваных на сайце варыянтаў ёсць тая, што мне асабіста падабаецца. Аднак я не буду галасаваць — няхай усё вырашаць аматары футболу. Сярод галоўных крытэрыяў адбору была гістарычная прывязка, і мілагучнасць назвы, і месца, дзе знаходзіцца стадыён і клуб”.
Выбраць лепшы варыянт можа кожны жадаючы на сайце клуба. Цяпер з вялікім адрывам лідзіруе “Партызан”. Галасаванне завершыцца 14 снежня. Пасля змены назвы спецыялісты падбяруць і новы лагатып для клуба. А з новай сімволікай футбалісты ўпершыню выйдуць на поле 13 сакавіка ў матчы Кубка Беларусі супраць барысаўскага БАТЭ.