МТЗ-РІПА стаў лідэрам чэмпіянату, але ў БАТЭ дзве гульні ў запасе

Учора адбыліся пяць матчаў 21-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Мінскі МТЗ-РІПА перамог на сваім полі магілёўскі "Днепр" з лікам 3:1 і ачоліў табліцу чэмпіянату.
У каманды Юрыя Пунтуса 45 ачкоў пасля 21 гульні, у БАТЭ 43 ачкі і дзве гульні ў запасе. Сёння каманда Віктара Ганчарэнкі праводзіць матч з камандай "Смаргонь" і, у выпадку поспеху, можа вярнуць сабе лідэрства. 

На трэцяе месца выйшла брэсцкае "Дынама", якое перамагло жодзінскае "Тарпеда" з лікам 2:0. У брэстчан цяпер 37 ачкоў, столькі ж стала і ў мінскіх дынамаўцаў, якія згулялі ўнічыю з "Дарыдай" - 2:2. Гродзенскі "Нёман" разграміў  у гасцях сталічны "Лакаматыў" - 4:0. Дэбютанты лігі "Савіт" і "Граніт" згулялі ўнічыю 0:0, паведамляе БелаПАН.

Сёння таксама пройдуць матчы: "Шахцёр" - "Нафтан" і "Віцебск" - "Гомель".