МТЗ-РІПА згуляе ў чвэрцьфінале Кубка чэмпіёнаў Садружнасці
У чвэрцьфінал "Кубка чэмпіёнаў Садружнасці краін СНД і Балтыі", які праходзіць у Маскве, выйшлі футбалісты мінскага МТЗ-РІПА. У другім туры каманда Юрыя Пунтуса разграміла туркменскі "Ашгабат" з лікам 4:0. Мячы на рахунку Сяволіна (2), Сашчэкі і Камара. У іншым матчы групы В літоўскі "Экранас" выйграў у маладзёжнай зборнай Расіі, якая выступае па-за конкурсам, — 1:0. Такім чынам, літоўцы маюць 6 ачкоў, беларусы - 3, расіяне і туркмены - па 1. Нагадаем, у стартавай гульні МТЗ-РІПА саступіў "Экранасу" - 0:2.
20 студзеня мінчукі згуляюць з маладзёжнай зборнай Расіі, а 21-га - у чвэрцьфінале - альбо з казахстанскім "Актобэ", альбо з ташкенцкім "Пахтакорам".
БелаПАН
20 студзеня мінчукі згуляюць з маладзёжнай зборнай Расіі, а 21-га - у чвэрцьфінале - альбо з казахстанскім "Актобэ", альбо з ташкенцкім "Пахтакорам".
БелаПАН