Мультфільм "Монстры супраць прышэльцаў" – лідэр амерыканскага пракату

Анімацыйны фільм "Монстры супраць прышэльцаў" узначаліў рэйтынг самых касавых фільмаў у Паўночнай Амерыцы па выніках уікэнда.
Зборы мультфільма за першыя тры дні пасля прэм’еры склалі больш за 58 мільёнаў долараў. Такім чынам дэбют стаў лепшым у 2009 годзе, адсунуўшы на другую пазіцыю фільм “Захавальнікі” ("Watchmen).

Мультфільм "Монстры супраць прышэльцаў" стаў першай карцінай, знятай з выкарыстаннем 3D графікі новага пакалення. Для паўнавартаснага прагляду фільма неабходныя спецыяльныя акуляры з палярызуючымі лінзамі.

Аднак у ЗША трохмерную версію фільма паказваюць у 28% ад агульнай колькасці кінатэатраў, дзе ён ідзе, інфармуе kino.siteua.org.