Мультфільму Брэменскія музыкі споўнілася 40 гадоў
30-га студзеня споўнілася 40 гадоў легендарнаму анімацыйнаму мюзіклу
студыі "Масфільм" "Брэменскія музыкі", прэм'ера якога адбылася ў 1969
годзе, а за наступныя два гады было выдадзена 28 млн кружэлак з песнямі
з яго. Адзін з аўтараў, паэт Юры Энцін, які лічыць "Брэменскіх" сваёй першай паспяховай вялікай працай, кажа, што рэжысёр Інэса Кавалеўская ў той час марыла паставіць вялікі мультфільм, дзе былі б адныя песні, і паэт адразу прапанаваў "Брэменскіх музыкаў". Аднак казку братоў Грым аўтары палічылі "сумнаватай і маленькай".
Тады Энцін сустрэўся з артыстам і пісьменнікам Васілём Ліванавым, які працаваў над сцэнарам да "Сіняй птушкі", і паказаў яму песню "Разбойнікі", якую паэт напісаў адразу ж, калі перачытаў казку, і якая ўвайшла потым у мультфільм.
Ліванаў, якому спадабалася песня, адразу ўключыўся ў працу. Да кампаніі вандроўных музыкаў вырашылі дадаць Трубадура. Акрамя таго, паводле жадання кампазітара Генадзя Гладкова, які адмовіўся пісаць музыку да мультфільма без кахання, у дзеянне ўвялі і Прынцэсу, а потым Караля.
"Праца закіпела і працякла дружна і вельмі весела. Так з'явіліся брэменскія музыкі", - сказаў Энцін.
У мультфільме спявалі знакамітыя Муслім Магамаеў і Алег Анофрыеў. Акрамя таго, упершыню фанаграма была запісаная на фірме "Мелодыя" з удзелам выбітных музыкаў, лепшага па тых часах гукарэжысёра Віктара Бабушкіна, які затым стаў галоўным гукарэжысёрам студыі "Масфільм", і з выкарыстаннем самай сучаснай апаратуры.
Такі фантастычны поспех "Брэменскіх музыкантаў" паэт тлумачыць некалькімі прычынамі - у прыватнасці, адсутнасцю выхаваўча-патрыятычнага націску і так званага "сюсю-рэалізму", якія да гэтага пераважалі ў дзіцячых песнях.
"Але самае галоўнае - наш твор абсалютна не быў падобны ні да чаго, што існавала тады, напрыканцы канцы 60-х гадоў. Нашыя "Брэменскія" былі сапраўдным адкрыццём, прарывам да свабоды. Тады ўжо былі вядомыя і "Beatles", і ў нас у "Брэменскіх" таксама была чацвёрка музыкаў. Нашыя "Брэменскія" палюбіліся нават тагачасным стылягам, якія не прызнавалі ніводнага твора "саўка", - узгадвае паэт.
Затым паводле мультфільма быў пастаўлены мюзікл з такой жа назвай. І з 1974 года "Брэменскія" сталі жыць самастойным жыццём - яны былі пастаўленыя амаль у 100 тэатрах Расіі. Як распавёў Энцін, дагэтуль да яго звяртаюцца за дазволам паставіць спектакль паводле гэтага твора, і ён з задавальненнем дае гэты дазвол.
Нагадаем, што спектакль "Брэменскія музыканты" можна паглядзець у Беларускім тэатры музкамедыі.
Фота: www.besplatno.ucoz.ru
www.mults.spb.ru
www.bibliogid.ru
www.allaboutanime.narod.ru
www.rukoyatki.ru
www.infoclass.ru
www.myfilm.h15.ru