Муратаў: Еўрапейскія кампаніі павінны перастаць супрацоўнічаць з Мінскам
Кіраўнік падкамітэту Еўрапарламента па правах чалавека Хэйдзі Хаўтала вітала выказаную галоўным рэдактарам расійскай "Новой Газеты" Дзмітрыем Муратавым ідэю абмежавання супрацоўніцтва заходніх кампаніяў з Мінскам, перадае ИТАР-ТАСС. "Я ведаю, што нямецкія і аўстрыйскія кампаніі вядуць бізнэс у Беларусі. Нам варта ідэнтыфікаваць гэтыя кампаніі", — падкрэсліла яна, паабяцаўшы даць хаду гэтай прапанове.
Нагадаем, сёння Муратаў на прэс-канферэнцыі ў Еўрапарламенце пасля экстранных слуханняў па сітуацыі ў Беларусі заявіў, што найбуйнейшыя еўрапейскія кампаніі, "якія супрацоўнічаюць з уладамі Беларусі і напаўняюць кішэні прэзідэнта Лукашэнкі, павінны адмовіцца ад супрацоўніцтва з ім".