МУС: 19-га журналісты маглі сысці, пакуль не пачаўся разгон
19 снежня на плошчы міліцыянты дзейнічалі "строга ў рамках закона"
а журналісты "мелі магчымасць пакінуць месца правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства ці адысці на бяспечную адлегласць".
Пра гэта гаворыцца ў лісце, які прыйшоў у БАЖ з Міністэрства ўнутраных спраў у адказ на зварот ад 24 снежня. Арганізацыя звяртала ўвагу мінюстыцыі, МУС і генпракурора на парушэнні правоў журналістаў і патрабавала прыцягнуць да адказнасці вінаватых, паведамляе Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Ліст падпісаў Начальнік галоўнага ўпраўлення аховы МУС РБ Віталь Сінякоў.
"19 снежня 2010 г. у ходзе спынення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і супрацьпраўных дзеянняў яго ўдзельнікаў супрацоўнікі праваахоўных органаў дзейнічалі строга ў рамках правоў, прадастаўленых ім Законам і іншымі заканадаўчымі актамі", гаворыцца ў лісце.
А паколькі супрацоўнікі міліцыі ўвечась час папярэджвалі пра адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і рэкамендавалі грамадзянам пакінуць месца акцыі, "усе асобы, у тым ліку і журналісты сродкаў масавай інфармацыі… да пачатку дзеянняў праваахоўных органаў… мелі магчымасць пакінуць месца правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства альбо адысці на бяспечную адлегласць"